Мінскія дынамаўцы выйгралі ў яраслаўскага "Лакаматыва" — 3:0 (відэа)

15 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе яраслаўскі "Лакаматыў". Гульня скончылася ўпэўненай перамогай мінчукоў — 3:0.  

Лік на 17-й хвіліне адкрыў Джонатан Чычу. На 23-й хвіліне Пол Шчахура павялічыў адрыў. А на 45-й хвіліне Аляксандр Мацярухін, атрымаўшы перадачу па паветры ад Дзмітрыя Мялешкі, забіў трэцюю шайбу ў браму "Лакаматыва". Гэты лік захаваўся да канца гульні.

Пасля 45 гульняў беларуская каманда мае 84 ачкі і займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Клуб атрымаў 22 перамогі ў асноўны час, 3 — у авертайме, 4 — па булітах і зазнаў 12 паразаў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайбаў 136-112).

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі