Мінюст рыхтуе закрыццё Руху "За свабоду"
Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненні дзейнасці “Руху “За свабоду”. Пра гэта паведамляе кіраўнік грамадскага аб'яднання Юрась Губарэвіч
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён апублікаваў ліст, у якім яго запрашаюць 19 ліпеня на апытанне ў рамках падрыхтоўкі справы да разгляду.
13 ліпеня Мінюст запатрабаваў у арганізацыі дакументы на праверку. А 14 ліпеня, у дзень татальнай зачысткі НДА, у офісе Руху "За свабоду" адбыўся ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.