ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Лукашэнкі, двум прэтэндэнтам адмовіла

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама / ЦВК

На пасяджэнні 29 кастрычнка Цэнтральная выбарчая камісія пачала рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку будучых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Разглядалі заяўкі ад трох ініцыятыўных груп. Найперш разгледзелі заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнац групы Аляксандра Лукашэнкі. Заяву аб рэгістрацыі падаў па даверанасці старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, які адначасова з'яўляецца кіраўніком групы. Яе зарэгістравалі аднагалосна.

Яшчэ дзве заяўкі атрымалі аднагалосныя адмовы. Групу Аляксандра Драздова не зарэгістравалі, бо ён не падаў спіс сяброў групы. Таксама ЦВК адмовілася рэгістраваць заяўку старшыні Руху "За свабоду" Юрыя Губарэвіча. Чыноўнікі заявілі, што ён даслаў дакументы электроннай поштай, а закон не дазваляе падаваць заяву такім чынам.

Ні Драздова, ні Губарэвіча на пасяджэнні не было.

Як расказвала Еўрарадыё, Губарэвіч, які цяпер працуе ў Народным антыкрызісным упраўленні Паўла Латушкі, планаваў сабраць подпісы ў сваю падтрымку сярод тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з палітычных прычынаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі