Моцны вецер пакінуў частку Мінску без святла

Моцны вецер у Мінску пакінуў без электрычнасці сталічныя мікрараёны Малінаўка і Паўднёвы Захад. Як кажуць жыхары раёна, электрычнасць знікла пасля 18.30.

Над ліквідацыяй аварыі працавалі спецыялісты "Мінскэнерга", перадае БЕЛТА. Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Праблемы з электрычнасцю адбіліся на руху транспарту. Тралейбусны рух у раёне быў паралізаваны, найбольш складаная сітуацыя ўзнікла ў раёне вуліцы Ясеніна.

Каля 20-й гадзіны электрычнасць стала аднаўляцца.

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі