Мора людзей: паглядзіце, колькі беларусаў сёння выйшла на Марш у Мінску
Пачатак калоны на Кальварыйскай у Мінску 11 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
11 кастрычніка Марш годнасці, на які выйшлі беларусы ў розных гарадах, у Мінску ад самага пачатку суправаджаўся жорсткімі дзеяннямі сілавікоў. Супраць мірных грамадзян ўжываліся вадамёты, светлашумавыя гранаты, іх жорстка збівалі людзі ў чорным і аліўкавым. З-за гэтага людзі не змаглі арганізавацца ў адну калону, як гэта адбывалася падчас папярэдніх маршаў. Таму калон апынулася шмат — на Багдановіча, Прытыцкага, Нямізе, Раманаўскай Слабадзе, Арлоўскай.
З-за гэтага падлічыць агульную колькасць удзельнікаў пратэсту складана. Але журналісты TUT.by і Onliner зрабілі таймлапсы некалькіх калон, дзякуючы якім можна меркаваць аб маштабе акцыі. Паглядзіце, як шмат мінчан выйшла на вуліцы нягледзячы на дрэннае надвор'е і прымяненне супраць іх зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.