"Мы займаемся яго лёсам" — у МЗС Германіі пракаментавалі справу Рыка Крыгера

МЗС Германіі

МЗС Германіі / Global Look Press

Берлін працуе над справай грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера, асуджанага ў Беларусі да смяротнага пакарання. Пра гэта на ўрадавай прэс-канферэнцыі ў Берліне паведаміў прадстаўнік МЗС ФРГ Крысціян Вагнер.

"Мы займаемся яго лёсам і з самага пачатку аказваем яму інтэнсіўную консульскую падтрымку. А таксама актыўна абараняем яго інтарэсы перад беларускімі ўладамі",перадае DW словы нямецкага дыпламата.

Вагнер не агучыў падрабязнасці і ўхіліўся ад адказу на пытанне пра магчымыя прапановы Мінска наконт лёсу асуджанага грамадзяніна Германіі. Ён прапанаваў журналістм набрацця цярпення.

Дыпламат дадаў, што Берлін падтрымлівае дыпламатычныя стасункі з Беларуссю, хаця і не прызнае Лукашэнку прэзітэнтам краіны: "У нас ёсць амбасада ў Мінску, яна дзеючая і працуе. Даная консульская падтрымка ажыццяўляецца на месцы". Паводле Вагнера, консульская дапамога ўключае ў сябе "кантакты з затрыманым, кантакты з чальцамі сям'і, адвакатамі, наведванне турмаў і абмеркаванне ўмоў утрымання з уладамі".

Рыка Крыгера прысудзілі да расстрэлу, абвінаваціўшы па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле беларускіх прапагандыстаў, ён нібыта атрымаў заданне ад СБУ правесці разведку і сфатаграфаваць лагер пад Асіповічамі. 

МЗС Беларусі казаў, што Германіі прапанавалі "канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі