Мясніковіч: Ніякага байкоту, на хакейны чэмпіянат у Мінск прыедуць усе

"Алімпійскі, сапраўды спартыўны, прынцып перамог кан'юнктурныя і неканструктыўныя заклікі", — заявіў Мясніковіч на паседжанні Савета бяспекі.



Нагадаем, з-за таго, што ў Беларусі ёсць палітзняволеныя, у апошнія гады на Захадзе чуліся заклікі да байкоту чэмпіянату свету. Аднак усе гэтыя спробы і нават шантаж праваліўся, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.



Акрамя беларускай зборнай у першынстве, якое стартуе 9 траўня, паўдзельнічаюць каманды Швецыі, Чэхіі, Канады, Славакіі, Нарвегіі, Даніі, Францыі, Італіі, Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Нямеччыны, Латвіі і Казахстана.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі