МЗС Вялікабрытаніі запатрабаваў, каб Расія вярнула Крым Украіне

МЗС Вялікабрытаніі апублікавала заяву, прысвечаную гадавіне далучэння Крыма да Расіі. Кіраўнік брытанскай дыпламатыі Філіп Хаманд запатрабаваў, каб Расія вярнула паўвостраў Кіеву.

"Незаконнае далучэнне Крыма да Расіі год таму было абуральным парушэннем міжнароднага права. Яно паказала поўнае грэбаванне правам Украіны на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, і я асуджаю яго самым рашучым чынам", — перадае РБК словы Хаманда.

Па словах міністра, Вялікабрытанія не прызнае праведзены ў Крыме рэферэндум, бо лічыць яго фіктыўным. Ён таксама заявіў, што пасля далучэння Крыма жыхары паўвострава пацярпелі ад парушэння правоў чалавека. Паводле яго слоў, "пасля анэксіі было зарэгістравана больш за 100 рэйдаў па дамах крымскіх татараў".

Фота — b-port.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі