На Android выйшла гульня "Крэпкі арэшак": у ёй ёсць аўтазак, АМАП і БЧБ-сцягі
Постэр гульні "Крэпки арэшак" / Фота: play.google.com
У анлайн-краме Google Play паяілася гульня "Крэпкі арэшак". У гульні трэба ўцякаць ад ворагаў і збіраць бульбу.
Як напісана ў апісанні прыкладання:
"У адзін неверагодны дзень усё зменіцца... Мы разгорнемся і пабяжым за супернікамі, а не наадварот. Але ці хопіць сіл і зацятасці дайсці да пераможнага дня? Будзьце смелымі, мужнымі і мудрымі, усё ў вашых руках!
Па шляху вы будзеце адкрываць новых, падобных на знаёмых вам, герояў. Яны змагаліся за нас, зараз прыйшоў час нам пазмагацца за іх!
Вам будзе трапляцца бульбачка, зьбірайце яе, бо вы дакладна ведаеце, што з ёй рабіць!
І не забывайце, вы — неверагодныя!"
Першыя водгукі карыстальнікаў з'явіліся ў маркеце 26 лютага, верагодна тады і была апублікаваная гульня. Мяркуючы па іх, гульня даволі прымітыўная, але ад гэтага не менш цікавая. Карыстальнікі пішуць водгукі, якія дапамогуць разнастаіць гульню: "Ничога так. Дабауце лэвэл з гродненскай теткай яркая хоча спытать вапрос, але яна з'яуляецца правакатаркай на самом дзеле", — напісаў Аляксандр Савіцкі.
Распрацоўшчык прыкладання — кампанія monsoontech. Гэта іх першае апублікаванае прыкладанне ў анлайн-маркеце. Сайт распрацоўніка вядзе на кампанію monsoon, а спасылкі на вакансіі з сайта пераадрасоўваюць на кампанію DevFactory з Тэхаса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.