На аўкцыёне прадаюць рэчы Віктара Цоя, у тым ліку малюнак са свастыкай (фота)
На аўкцыёне "Літфонд" у Маскве прадалі нумарны знак аўтамабіля, на якім разбіўся легендарны рок-музыка Віктар Цой (1962 — 1990). Прадавец сцвярджае, што знайшоў яго ў гаражы ў Латвіі. Знак прадалі за 2 мільёны расійскіх рублёў (больш за 30 тысяч долараў). Разам з ім іншы прадавец выстаўляў на аўкцыён даверанасць на кіраванне аўтамабілем "Масквіч", выпісаную на імя Цоя. Яе прадалі за 2,6 млн рублёў (амаль $40 тысяч).
А вось некалькі рукапісаў Цоя з малюнкамі яшчэ не прададзеныя. На адным з іх можна пабачыць стылізаваную свастыку. Не прададзеная і копія пасведчання аб смерці.
У верасні на тым жа аўкцыёне "Літфонд" у Маскве прадалі пашпарт Віктара Цоя, запісную кніжку і два рукапісы.
Фота: litfund.ru
Фота: litfund.ru
Фота: litfund.ru
Фота: litfund.ru
Фота: litfund.ru