АМАПавец — пра "Перамен!" Цоя: "Цяпер я не змагу слухаць гэтую песню"
Гукарэжысёры Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, якія з'ехалі ў Літву, далі інтэрв'ю Delfi. Яны распавялі пра легендарную гісторыю, як 6 жніўня ўключылі песню "Перамен!" Віктара Цоя на афіцыйным мерапрыемстве ў Мінску, пра затрыманне і арышт.
Сакалоўскі прыгадаў маналог сілавіка, які вёз яго ў машыне пасля затрымання: "Адзін з АМАПаўцаў у машыне сказаў: "Цяпер я не змагу слухаць гэтую песню... была такая добрая песня, але тры... (не буду называць гэтае слова)... тры жанчыны сапсавалі рэпутацыю...".
"Ён проста так эмацыйна выгукнуў гэта на ўсю машыну", — дадаў Галанаў.
Песня "Перамен!" стала адной з самых папулярных сярод удзельнікаў беларускіх пратэстаў лета-восені 2020-га. Яна рэгулярна гучала на мітынгах з удзелам Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.