На аўкцыёне прадалі пашпарт і рукапіс песні "Перамен!" Віктара Цоя

На аўкцыёне прадалі пашпарт і рукапіс песні "Перамен!" Віктара Цоя

На аўкцыёне "Літфонд" у Маскве прадалі пашпарт, запісную кніжку і рукапісы двух песень (у тым ліку "Перамен!") Віктара Цоя. Міністэрства ўнутраных спраў РФ пацвердзіла, што дакумент легендарнага рок-музыкі, выдадзенага яму ў 16 гадоў, сапраўдны (у ім ёсць запіс пра шлюб з Марыянай Радаванскай). Стартавы кошт пашпарту складаў 2,5 млн расійскіх рублёў, у выніку яго прадалі за 9 млн (гэта каля 140 тысяч долараў). За 3 млн рублёў прадалі запісную кніжку, у якой запісаныя тэлефонныя нумары маскоўскіх і піцерскіх рок-музыкаў. За рукапіс песні "Перамен!" заплацілі 3,6 млн, інфармуе ТАСС. Вядома, што прададзеныя рэчы знайшлі ў кватэры сяброў Цоя на вуліцы Рубінштэйна.

Віктар Цой (1962 — 1990) — лідар гурта "Кіно", аўтар такіх хітоў як "Група крыві", "Зорка, імя якой Сонца", "Перамен!". Выканаў некалькі роляў у кіно, быў прызнаны лепшым кінаакцёрам СССР 1989 года (за галоўную ролю ў фільме "Ігла"). Загінуў у аўтакатастрофе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі