На АЗС у цэнтры Махачкалы адбыўся магутны выбух (відэа)

Надзвычайнае здарэнне адбылося на скрыжаванні цэнтральных вуліц горада — Імама Шаміля і Акушынскага яшчэ 8 жніўня, аднак відэа было апублікаванае толькі ўчора ўвечары. Хутчэй за ўсё, выбух здарыўся, бо паліва выцекла праз адарваны шланг. На тэрыторыі АЗС пачаўся пажар. Жыхары бліжэйшых дамоў былі эвакуяваныя.

Як паведамляе kavkaz-uzel.ru, 50-гадовы мужчына атрымаў апёкі 98% скуры і 50% унутраных тканак. Яшчэ двое мужчын атрымалі апёкі 30-50% скуры і 20-30% глыбокіх апёкаў. Жанчына была параненая аскепкамі, але яе выпісалі пасля абследавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі