На будынку брытанскай амбасады ў Мінску зноў вывесілі вясёлкавы сцяг (фота)

На будынку брытанскай амбасады ў Мінску зноў вывесілі вясёлкавы сцяг (фота)

17 траўня на будынку брытанскай амбасады ў Мінску побач са сцягамі Вялікабрытаніі і Еўрасаюза вывесілі вясёлкавы сцяг. Амбасада штогод робіць такую акцыю ў Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

Год таму вясёлкавы сцяг таксама з'явіўся на будынку брытанскай амбасады. Тады пра гэта эмацыйна выказаўся міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч"Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцця, які нам непрымальны", — сказаў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". А перад гэтым з'явілася МУС з крытыкай аднаполых адносінаў. У выніку ў сацсетках і СМІ выбухнула гарачая дыскусія, праводзіліся вулічныя акцыі.

Сёлета МУС таксама не засталася ў баку ад жэсту амбасады Вялікабрытаніі. Прэс-сакратарка міністэрства Вольга Чамаданава ў размове са "Спутнікам" нагадала пра традыцыйныя каштоўнасці, якія "падзяляе большасць беларусаў"

"На ўсе намеры іх размыць або падмяніць мы будзем рэагаваць адэкватна", — заявіла Чамаданова. Па яе словах, цяпер у Беларусі дзецям навязваюць уяўленні аб свабоднай маралі, ідзе падмена паняццяў незалежнасці і дэмакратыі, прыніжаецца значнасць сям'і.

Таксама супрацоўнікі амбасады разам з калегамі з амбасад ЗША і Швецыі, прадстаўніцтваў ААН і САЗ (Сусветнай арганізацыі здароўя) у Беларусі запісалі ролік у падтрымку людзей з гомасексуальнасцю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі