Шуневіч выказаўся пра вясёлкавы сцяг на брытанскай амбасадзе (відэа)

Шуневіч выказаўся пра вясёлкавы сцяг на брытанскай амбасадзе (відэа)

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч выказаўся пра вясёлкавы сцяг, які 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, з'явіўся на будынку брытанскай амбасады ў Мінску. Раней была агучана заява МУС з крытыкай аднаполых адносінаў. Адзначалася, што "ініцыятыву замежнай дзяржавы стварыць праблемы там, дзе іх не існуе, удалай назваць нельга".

Шуневіч пракаментаваў сітуацыю ў праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1":

"Мы мяркуем, што па-першае, не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права. Гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства. Паколькі дэманстрацыя гэтага атрыбуту... адбываецца ў адкрытую, у нашай сталіцы, яго сузіраюць і задаюць пытаньне "што гэта?" нават недасведчаныя людзі, атрымліваючы пры гэтым адпаведны каментар — можа нават залішні і г. д. Я называю гэта прапагандай таго вобразу жыцця, які нам непрымальны. І гэта асноўны матыў, які заахвоціў нас праз некаторы час даць свой каментарый адносна гэтага.

І я яшчэ больш скажу, шчыра, што праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцяў, ідэалогіі і да т. п., безумоўна, адбываецца, і вялікіх імунітэтаў, на жаль, сёння апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі