На канцэрт у Гродне ніхто не прыйшоў. Артысты мокнулі і спявалі для сябе (відэа)

На канцэрт у Гродне ніхто не прыйшоў. Артысты мокнулі і спявалі для сябе (відэа)

Сумная карціна назіралася 23 снежня на плошчы Леніна ў Гродне. На запланаваны Калядны канцэрт Народнага хору Гродзенскага музычнага каледжа... ніхто не прыйшоў. Артыстам давялося ў дождж і мокры снег выступаць у цэнтры Гродна толькі для сябе, піша hrodna.life.

Сыходзіць з плошчы, нягледзячы на дрэннае надвор’е i адсутнасць гледачоў, артысты не сталі. Яны мужна выканалі канцэртную праграму да канца:

Відэа: hrodna.life

За некалькі дзён да Калядаў і Новага года гродзенскія калектывы выступаюць у святочных і забаўляльных праграмах на плошчах горада. Але нават у добрае надвор’е такія "масавыя" мерапрыемствы не заўжды карыстаюцца попытам. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі