На месцы "БелЭкспа" ў цэнтры Мінска пабудуюць гатэль Waldorf Astoria

Так будзе выглядаць гатэль Waldorf Astoria на месцы "БелЭкспа"

Так будзе выглядаць гатэль Waldorf Astoria на месцы "БелЭкспа" / rdcuae.com

На месцы былога будынка "БелЭкспа" на вуліцы Янкі Купалы пабудуюць пяцізоркавы гатэль Waldorf Astoria на 192 нумары, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Сетка гатэляў Waldorf Astoria — вядомы лакшэры-брэнд, які з'яўляецца часткай сеткі Hilton Worldwide.

У гатэлі Waldorf Astoria у цэнтры сталіцы будуць таксама некалькі рэстаранаў, начны клуб, бар, казіно і спа-зона.

Гэта будзе ўжо пяты гатэль сеткі Hilton у Беларусі. Тры з іх пабудаваныя ў Мінску, чацвёрты — у Брэсце. Waldorf Astoria стане другім пяцізоркавым гатэлем сеткі ў Беларусі і першым — такога высокага лакшэры-класа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі