На Мікалая Статкевіча склалі адміністратыўны пратакол
На Мікалая Статкевіча склалі адміністратыўны пратакол за несанкцыяваны пікет, які прайшоў у цэнтры сталіцы, каля ГУМа.
Пратакол непасрэдна падчас пікету складаў лейтэнант міліцыі. Экс-палітвязень аддаў яму пашпарт, каб спакойна далей размаўляць з людзьмі.
Пасля таго, як акцыя была завершаная, мінчукі яшчэ доўга не адпускалі Статкевіча — размаўлялі з ім.