На пытанне, дзе Міхадзюк, Лукашэнку адказалі "ён там" і ўдакладнілі — у СІЗА
Міхаіл Міхадзюк
У дачыненні былога намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, які курыраваў дзейнасць БелАЭС, расследуецца крымінальная справа. Пра гэта 14 чэрвеня на нарадзе з Саўмінам заявіў Аляксадр Лукашэнка.
Высветлілася, што яе распачалі 26 студзеня 2024-га. "За спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выбары замежнай кампаніі ў якасці падрадчыка для будаўніцтва і мадэрнізацыі высакавольтных падстанцый у Беларусі" чыноўнік атрымаў хабар.
Лукашэнка: "Гэта значыць, на табе падстанцыю, ідзі, але ты мне дай хабар. Дзясяткі тысяч долараў! Чалавек усё жыццё адпрацаваў у Міністэрстве... Дзе ён цяпер?"
Пётр Пархомчык, намеснік прэм'ера: "Ён там..."
Лукашэнка: "Дзе — там?"
Пархомчык: "У СІЗА".
Міхаіл Міхадзюк працаваў намеснікам міністра энергетыкі з 2005 года. Яго звольнілі ў канцы 2023-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.