На сталічнай Плошчы Перамогі мяняецца парадак руху (схема)
Змены закранулі крайнюю левую паласу.
На мінскай Плошчы Перамогі змяняецца парадак руху транспартных сродкаў. Такое рашэнне прыняла сталічная Дзяржаўтаінспекцыя дзеля зніжэння колькасці аварыйных сітуацый.
Як вядома, дарожны рух на плошчы арганізаваны па крузе. Змены закранулі крайнюю левую паласу. Цяпер няма неабходнасці рабіць манеўр перастраення ў суседнюю паласу дзеля таго, каб працягнуць рух наўпрост у выпадках, калі транспарт ідзе з боку вуліцы Казлова ў кірунку вуліцы Янкі Купалы па крайняй левай паласе.
Вось як быў арганізаваны рух на Плошчы Перамогі раней:
Цяпер рух будзе адбывацца па наступнай схеме:
Фота: belarus.by