На суботу па Гомельшчыне абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі

Спёка, ілюстрацыйнае фота

Спёка, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 31 жніўня, у Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, паведапмляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца няўстойлівы, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 14-19 са знакам "плюс", месцамі будзе 11-13 цяпла. Удзень чакаецца ад +26 па паўночным захадзе да +33 па поўдні краіны. У Мінску будзе 30-31 вышэй за нуль.

На Гомельшчыне ў сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай (пяты клас) сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень, па астатняй тэрыторыі краіны — аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі