На трасе Брэст — Масква тэстуецца новая сістэма відэафіксацыі

Сістэма відэафіксацыі, якая дазваляе распазнаваць нумары аўтамабіляў, што парушаюць правілы дарожнага руху, тэстуецца на трасе М1 Брэст — Масква. “Радар” новага пакалення рэагуе на перавышэнне хуткасці. Штрафаваць аматараў паганяць па трасе будуць “карэспандэнцкім” метадам: фота і квітанцыя на штраф будзе прыходзіць ім па пошце. Газета “Беларусь сегодня” паведамляе, што ўсяго плануецца ўсталяваць каля 100 такіх камер па ўсёй трасе. Асаблівай увагай сістэмы будуць карыстацца праблемныя часткі трасы, дзе часцей за ўсё адбываюцца ДТЗ. Сістэма будзе працаваць кругласутачна, без выходных.

Зразумела, гаспадар машыны можа схлусіць, што за рулём быў не ён. Але, па інфармацыі газеты, ужо сёлета ў заканадаўства будуць унесеныя змены, згодна з якімі пры адсутнасці інфармацыі пра тое, хто кіраваў транспартным сродкам, адказнасць будзе несці яго ўладальнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі