На Віцебшчыне 3700 чалавек злавілі на працоўным месцы ў стане ап'янення

Праверка на працы

Праверка на працы / t.me/chervenby/

На Віцебшчыне з пачатку года 3700 чалавек злавілі на працоўным месцы ў стане ап'янення. З іх больш за 500 чалавек было звольнена, паведамляе Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што нецвярозых работнікаў выяўлялі "мабільныя групы". У іх склад уваходзяць "прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю", цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, прафсаюзаў, Дзяржінспекцыі працы і ратавальнікі. У выніку праводзімых рэйдаў выяўлена больш за 4 тысячы "грубых парушэнняў заканадаўства".

Амаль год таму пра праблему п'янства на працоўным месцы выказаўся Аляксандр Лукашэнка. "Працверазіце іх там, каб больш не хацелася", загадаў ён. Але, як часта бывае, нешта пайшло не так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі