На волю выйшаў салігорскі палітвязень-дэсантнік Руслан Акостка

Руслан Акостка ў Салігорску

Руслан Акостка ў Салігорску / Салiгорск.оrg

На волю выйшаў былы дэсантнік з Салігорску, палітвязень Руслан Акостка, пішуць праваабаронцы "Вясны".

У лістападзе 2020-га Руслан правёў акцыю ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку — прайшоў з бел-чырвона-белым сцягам амаль праз увесь горад. Спярша яго асудзілі на 15 сутак, потым пачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні (арт. 363 Крымінальнага кодэкса).

Акостку прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі, потым дадалі яшчэ год, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №9 у Горках. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі