Былы дэсантнік, які ішоў па Салігорску з БЧБ-сцягам, атрымаў 3 гады калоніі

Былы дэсантнік, які ішоў па Салігорску з БЧБ-сцягам, атрымаў 3 гады калоніі

Былы дэсантнік Руслан Акостка, які ў лістападзе ішоў па Салігорску з бел-чырвона-белым сцягам, атрымаў 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыянеру і ў нанясенні цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў. Міліцыянеру Ягору Царыковічу "за маральную шкоду" ён мусіць выплаціць 2000 рублёў кампенсацыі. Менавіта пра такі прысуд і прасіў пракурор Аляксей Чарнышэвіч, паведамляе lider-press.by.

Былы дэсантнік, які ішоў па Салігорску з БЧБ-сцягам, атрымаў 3 гады калоніі
Руслан Акостка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі