Навошта Кібер-Партызаны аб’ядналіся з “каліноўцамі” — эфір з Шаметавец
Юліяна Шаметавец / Еўрарадыё
“Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” аб’явілі пра аб’яднанне. І адразу заявілі пра тое, што “Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі”. На фоне такой заявы інфармацыя пра тое, што прадстаўнік Кіберпартызан увайшоў у склад штаба палка, падаецца нязначнай драбязой...
Што дае такое аб’яднанне і чаму проста супрацы было недастатакова? Якую ролю будзе выконваць прадстаўнік “партызан” у штабе палка і “план комплексных дзеянняў”? Ці не азначае гэта, што адбываецца фармаванне кааліцыі насуперак Аб’яднанаму Пераходнаму кабінету? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызан" Юліяна Шаметавец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.