Найлепшы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб стаў бацькам
Найлепшы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб стаў бацькам. Раніцай 27 снежня ў яго і жонкі Святланы нарадзілася дачка, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".
Адзначаецца, што маці з дзяўчынкай адчуваюць сябе добра. Аляксандр знаходзіцца побач і адным з першых узяў дачку на рукі. Яна, дарэчы, нарадзілася ў тым жа віп-аддзяленні 6-га мінскай радзільні, дзе Дар'я Домрачава нарадзіла дачку Ксенію.
Для Аляксандра Глеба гэта першае дзіця, а ў Святланы ёсць дачка ад папярэдняга шлюбу. Аляксандр і Святлана ўзялі шлюб летам 2016-га.
Глебу 35 гадоў. У 2014 годзе ён развёўся са сваёй першай жонкай Анастасіяй Касянковай.