"Нельга так з людзьмі, якія любяць амерыканскі фастфуд, свабоду, роўнасць"
Рэстаран "МакДональдс" каля плошчы Бангалор у Мінску ўвечары 26 красавіка нечакана зачыніўся. Як было напісана на дзвярах рэстарана, "па тэхнічных прычынах". Фатаздымкі зачыненага рэстарана абнародавалі карыстальнікі Фэйсбуку. На іх думку, гэта было звязана з тым, што каля рэстарана праходзіў маршрут акцыі "Чарнобыльскі шлях".
Прычым, па словах відавочцаў, у самім рэстаране працягвалі заставацца наведнікі і было запаленае святло.
Дар'я Жалезнічэнка, якая не змагла трапіць у рэстаран, напісала скаргу на тое, што "МакДональдс" быў зачынены. "Нельга так з людзьмі, якія любяць амерыканскі фастфуд, свабоду, роўнасць, дэмакратыю — вось гэта вось усё", — з гумарам дадала яна.
Фота з акаўнта Сяргея Чалага ў Фэйсбуку