Неўзлін: не веру, што кабінет Ціханоўскай стане ініцыятарам сілавога перавароту

Неўзлін: не веру, што кабінет Ціханоўскай стане ініцыятарам сілавога перавароту

Беларусам падчас пратэстаў 2020 года неставала палка Каліноўскага. Такую думку ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" выказаў мільярдэр і апазіцыянер Леанід Неўзлін — былы суўладальнік нафтавай кампаніі "ЮКОС", экс-рэктар Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўнівэрсітэта. 

"Павінны былі быць падрыхтаваныя людзі са зброяй, інфільтраваныя ў масы пратэстоўцаў і гатовыя даць сілавы адпор. Калі б гэта зрабілі на самым пачатку пратэстаў, то людзі хутка б зайшлі ў прэзідэнцкі палац, і на гэтым бы для Лукашэнкі ўсё скончылася. Я сачу за дзейнасьцю палку Каліноўскага, мне гэта вельмі цікава", — кажа мільярдэр.

(Дарэчы, сілавое супрацьстаянне паміж пратэстоўцамі і абаронцмі рэжыму было ў першыя паслявыбарныя дні. Прычым не толькі ў Мінску, але і ў Пінску, Брэсце, Гомелі ды іншых мясцінах.)

Цяперашні кабінет Святланы Ціханоўскай, на думку Неўзліна, на сілавы сцэнар няздольны: "Аб’яднаць кабінет Святланы Ціханоўскай і сілавы сцэнар — гэта вельмі смешна. Я не веру, што гэты кабінет стане ініцыятарам сілавога перавароту і скідання Лукашэнкі".

Неўзлін мяркуе, што незалежнасць Беларусі пры Лукашэнку застанецца роўна да таго часу, пакуль гэта выгадна Пуціну. "Цяпер у іх ёсць між сабой кансэнсус, таму ўнутры Беларусі пакуль кіруе Лукашэнка. Калі ж Лукашэнку скажуць "Пайшлі разам з Беларусі на Кіеў", то ў гэты момант незалежнасць будзе страчаная", — прагназуе ён.

Палітык адзначае, што цяпер у Беларусі ўзровень рэпрэсій "вышэйшы, чым быў падчас пратэстаў, але ніхто гэтага ня хоча заўважаць". 

Параза Расіі ва ўкраінскай вайне, упэўнены Неўзлін, прывядзе да падзення беларускага рэжыму: "Лукашэнку абавязкова знясуць. Калі прайграе Расія, то прайграе Пуцін. А прайграе Пуцін, то прайграе і Лукашэнка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі