Нібы агурочак: як фоташопяць кіраўнікоў краіны ў Беларусі і ў Казахстане
![Нібы агурочак: як фоташопяць кіраўнікоў краіны ў Беларусі і ў Казахстане](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/9dce54aa060a590ef0d78272829661df.jpg.webp?itok=Ra0PBcm2)
Пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан можна было заўважыць, што на афіцыйных казахстанскіх фотаздымках дзеючы прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў моцна апрацаваны в фоташопе. Яму згладзілі маршчыны і прыбралі другі падбародак. А вось на фотаздымках прэс-службы кіраўніка Беларусі ўсё пакінулі як ёсць. Толькі якасць фатаграфій моцна зрэзалі.
І гэта не выпадковасць. У пачатку месяца журналісты "Радыё Свабодная Эўропа" таксама заўважылі розніцу ў фотаздымках ад казахстанскіх выданняў і ад фатографаў міжнародных агенцтваў.