Новы міністр абароны заўтра правядзе прамую тэлефонную лінію

У пятніцу, 12 снежня, міністр абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Раўкоў правядзе прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны, задаць пытанне міністру можна будзе ад 10-й да 11-й гадзіны па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

Нагадаем, Андрэй Раўкоў быў прызначаны на пасаду міністра абароны 27 лістапада сёлета. Яму 47 гадоў. Раўкоў — ураджэнец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Раней ён з'яўляўся камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Фота — vsr.mil.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі