Нядзельны марш у фота: плакаты, вясёлы вадамёт і новы маршрут
Пратэстоўцы трымаюць фота Марыі Калеснікавай ля ізалятара на Акрэсціна 4 кастрычніка 2020 года / Еўрарадыё
4 кастрычніка ў Беларусі прайшоў Марш вызвалення палітвязняў. Выйшлі Гродна, Брэст, Ліда, Вілейка, Віцебск, Магілёў, Гомель, Мінск і іншыя гарады. Практычна ўсюды з'яўленне пратэстоўцаў суправаджалася затрыманнямі. У Віцебску супраць дэманстрантаў быў ужыты слезацечны газ. У Гродне сілавікі распылілі газ у твар а потым цягнулі па асфальце 13-гадовую дзяўчынку. У Мінску ў ход пайшлі вадамёты. Праўда, аднаму з іх пратэстоўцы трохі дапамаглі зламацца.
Нягледзячы на аповеды па дзяржканалах пра тое, што беларускія пратэсты "зліваюцца", сёння — дзявятая пратэстная нядзеля ў Мінску і зноў на вуліцы выйшла больш за 100 тысяч чалавек. Такую лічбу дае агенства "Інтэрфакс". Да таго ж пратэстоўцы прыдумалі новы маршрут: ад Стэлы яны пайшлі да метро "Пушкінская", затым па праспекце Жукава спусціліся да ізалятара на Акрэсціна а потым прагуляліся па праспекце Дзяржынскага да метро "Пятроўшчына", адкуль сталі калонамі разыходзіцца па сваіх раёнах. Традыцыйна "праводзіць" мінчукоў прыехалі аўтазакі, вадамёт і нават адзін бранявічок, паведамляюць слухачы Еўрарадыё. Ну а пакуль глядзіце, як сёння выглядаў Мінск падчас маршу!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.