Нямецкі біятланіст Сіман Шэмп выйграў спрынт на чэмпіянаце свету ў Аўстрыі

Нямецкі біятланіст Сіман Шэмп выйграў спрынт на чэмпіянаце свету ў Аўстрыі

Мужчынская спрынтарская гонка на другім этапе Кубка свету па біятлоне завяршылася перамогай Сімана Шэмпа з Германіі.

Пераможца прабег дыстанцыю з двума заходамі на стрэльбішча за 23 хвіліны 52,3 сек. без аніводнага промаху. Срэбра атрымаў прадстаўнік Францыі Мартэн Фуркад (+9,9 сек.; 1 промах), бронза — у нарвежца Тар'е Бо (+18,9 сек.).

Сярод беларусаў найлепшы вынік паказаў Дзмітрый Дзюжаў — 47-е месца (+1 хвіліна 53,3 сек., 1 промах). Юрый Лядаў заняў 68-е месца (2 хвіліны 25,3 сек., 2 промахі), Раман Елентаў размясціўся на 76-й пазіцыі (+2 хвіліны 43,1 сек., 4 промахі), Уладзімір Чапелін апынуўся на 78-м месцы (+2 хвіліны 49,7 сек., 3 промахі). Усяго ў спрынце ўдзельнічалі 108 біятланістаў, паведамляе БЕЛТА.

Другі этап кубка свету па біятлоне ладзіцца ў аўстрыйскім горадзе Хохфільцэн.

Фота: biathlonworld.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі