"Опенгеймер" і "20 дзён у Марыупалі" — найлепшыя фільмы "Оскара"
"Оскар" атрымлівае каманда стужкі "20 дзён у Марыупалі"
96-ы раз у Лос-Анджэлесе ўручылі прызы Амерыканскай кінаакадэміі.
Найлепшым фільмам быў прызнаны "Опенгеймер", а Крыстафер Нолан, які яго зняў, атрымаў "Оскар" як найлепшы рэжысёр.
"Опенгеймер" атрымаў на сёлетняй цырымоніі сем "Оскараў". У тым ліку Кіліян Мэрфі атрымаў узнагароду як найлепшы акцёр, а Роберт Даўні-малодшы — як найлепшы актор другога плана.
Найлепшай акторкай прызнаная Эма Стоўн за ролю ў фільме "Бедныя-няшчасныя" рэжысёра Ёргаса Ланцімаса. Гэтая стужка атрымала таксама "Оскары" за найлепшыя касцюмы, грым і прычоскі, а таксама за працу мастака-пастаноўшчыка.
Найлепшай акторкай другога плана прызнаная Давайн Джой Рэндольф за ролю ў фільме "Пакінутыя".
Сярод поўнаметражных дакументальных фільмаў прэмію атрымаў украінскі фільм "20 дзён у Марыупалі" рэжысёра Мсціслава Чарнова. Падчас узнагароджання рэжысёр сказаў, што хацеў бы ніколі не здымаць гэтую стужку, а ўзнагароду абмяняў бы на мір, які быў ва Украіне да расійскага ўварвання.
Найлепшым поўнаметражным анімацыйным фільмам прызналі "Хлопчык і птушка" Хаяо Міядзакі.
"Оскарам" за найлепшую песню з фільма адзначылі кампазіцыю Білі Айліш і Фінеаса О'Конэла "What Was I Made For?" са стужкі "Барбі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.