Па Мінску расклеілі партрэты Ганчара і Красоўскага (фота)
Так "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" нагадалі беларусам пра выкраданне палітыка і бізнэсоўцы, якое адбылося роўна 14 гадоў таму.
Актывісты МХД расклейвалі ўлёткі ў людных месцах, на прыпынках і на дошках для абвестак. На ўлётках — партрэты Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага і Генадзя Карпенкі.
Нагадаем, палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі зніклі 16 верасня 1999 года. Увечары яны разам вярталіся з лазні, апошні раз іх бачылі ў 22:35. У джыпе, які належыў Анатолю Красоўскаму, пасля знайшлі сляды крыві Віктара Ганчара.
У 2014 годзе выходзіць тэрмін даўніны справы аб знікненні Красоўскага і Ганчара, распачатай тады ж, у 1999-м.
З 16 верасня МХД аднаўляюць штомесячныя акцыі памяці забітых і зніклых беларускіх палітыкаў.
Фота: bchd.info.