Пад Барысавам ДАІ са стралянінай гналася за п'яным кіроўцам

Пад Барысавам ДАІ са стралянінай гналася за п'яным кіроўцам

Пагоня са стралянінай адбылася ўвечары 7 траўня ў Барысаўскім раёне Міншчыны. Падрабязнасці ініцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Глівін. Даішнікі пабачылі аўтамабіль ВАЗ-2110 без рэгістрацыйных знакаў, які рухаўся ў бок Беразіно. Інспектары далі кіроўцу знак спыніцца, але ён іх праігнараваў.

Даішнікі накіраваліся ў пагоню, неаднаразова патрабуючы, каб кіроўца "Жыгулёў" спыніўся. Уцекача не напалохалі нават папераджальныя стрэлы ў паветра. Толькі стрэлы па колах дазволілі затрымаць аўтамабіль. 

Выявілася, што за рулём быў нецвярозы 32-гадовы кіроўца. На яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Дарэчы, 7 траўня супрацоўнікі ДАІ затрымалі 105 нецвярозых кіроўцаў — гэта ўдвая больш, чым у звычайныя дні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі