Палітвязня Мікалая Статкевіча на паўгода пасадзілі ў адзіночную камеру

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Мікалая Статкевіча змясцілі ў адзіночную камеру на паўгода. Жонка палітвязня Марына Адамовіч 95 дзён не ведала, дзе знаходзіцца яе муж. Цяпер яна атрымала адказ ад адміністрацыі калоніі.

"36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА. Зараз, верагодна, ў ШІЗА таксама, альбо толькі выйшаў. Чарговы раз пакараны знаходжаннем у той самай адзіночцы 1х3 м, аналагу ПКТ у "звычайнай" калоніі", — піша яна ў сваім акаўнце на Фэйсбуку.

Па словах Марыны Адамовіч, Статкевіча пазбавілі тэлефанаванняў, пасылкі і спатканняў. Лісты ад яго не прыходзяць.

Мікалай Статкевіч асуджаны па "справе Ціханоўскага" на 14 гадоў зняволення. Тэрмін ён адбывае ў ПК №13 у Глыбокім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі