Палітычны прытулак у Польшчы за тры гады атрымалі толькі чатыры беларусы

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Толькі чатыры беларусы за тры гады атрымалі палітычны прытулак у Польшчы. Пра гэта паведаміла кіраўніца дэпартамента прававой абароны Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

“Не варта блытаць гэта з міжнароднай абаронай. Дазвол на палітычны прытулак выдаецца міністрам замежных спраў у інтарэсах польскай дзяржавы. Напрыклад, калі чалавек, які звярнуўся, — гэта навуковец, актывіст, палітык... Увогуле, тыя людзі, якія могуць быць у Польшчы карысныя. Палітычны прытулак не дае чалавеку ні сацыяльнай, ні медыцынскай падтрымкі, затое ён можа адразу падаваць заяву на пастаянны від на жыхарства", — тлумачыць Дабравольская.

У ЦБС не ведаюць, колькі беларусаў спрабавалі падавацца на палітычны прытулак, але юрысты рэкамендуюць рабіць такі крок.

"Часцей за ўсё беларусы, якія звяртаюцца да нас, проста просяць абароны, не ўдакладняючы якой", — кажуць у ЦБС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі