Палітыку Юрасю Меляшкевічу выстаўленае эканамічнае абвінавачанне
Юрась Меляшкевіч
Юрасю Меляшкевічу выстаўленае абвінавачанне ў нявыплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў працаўнікоў. Яно звязанае з працай палітыка ў якасці дырэктара прадпрыемства "Маёнтак Падароск".
Разам з Меляшкевічам па справе праходзіць фінансавы дырэктар маёнтка Зміцер Карабач. Сума недавыплачанага ў бок дзяржавы ацэньваецца ў 400 тысяч рублёў.
"Гэта, вядома, поўная хлусня", — каментуюць навіну калегі затрыманых.
Юрась Меляшкевіч быў намеснікам старшыні грамадскай арганізацыі "БНФ "Адраджэнне", актывістам руху "За Свабоду!". Апошнім часам быў намстаршыні "Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры". Падчас зачысткі грамадзянскай супольнасці арганізацыя была ліквідаваная Вярхоўным судом.
Увечары 26 кастрычніка ці раніцай наступнага дня Меляшкевіча затрымалі ў Валкавыску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.