Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку, паведамляюць праваабаронцы.

Яе патрабаванні пра больш прыстойныя ўмовы побытавага ўтрымання былі выкананыя. Жанчыну перавялі з рэчыцкага ІЧУ ў гомельскае СІЗА №3. Там яна будзе перабываць да суда.

Цяпер ёй зноў можна дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы.

Раней паведамлялася, што 23 жніўня Паліна адмовілася ад ежы, пратэстуючы супраць жудасных умоваў у рэчыцкім ізалятары часовага ўтрымання.

Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю мінулым летам, але ёй прысудзілі яшчэ адзін год калоніі. У красавіку на палітзняволеную зноў пачалі справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі