Палітзняволеную Вольгу Маёраву зноў будуць судзіць

Вольга Маёрава

Вольга Маёрава / prisoners.spring96.org

Грамадскую актывістку і палітзняволеную Вольгу Маёраву зноў будуць судзіць. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Судовы працэс пачнецца ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 5 сакавіка. Маёраву будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы.

Цяпер Вольга знаходзіцца ў калоніі Гомеля. У кастрычніку 2022 года Гродзенскі абласны суд асудзіў яе на 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 800 базавых велічынь (25 600 рублёў). У студзені з'явілася інфармацыя, што ў зняволенні ў Вольгі абвастрыліся праблемы са здароўем, у абследаванні ёй адмовілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі