"Памрыце тут!” Як кіраўнік дзяржТБ хлусіць, што Захад не прадае Беларусі лекі

Іван Эйсмант не саромеецца хлусіць

Іван Эйсмант не саромеецца хлусіць / @rubanau_collage

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант абвінаваціў заходнія краіны ў генацыдзе беларусаў. Абгрунтаваў ён гэта тым, што праз санкцыі яны перасталі прадаваць Беларусі фармпрадукцыю.

— Слухайце, нам санкцыі ўвялі, медыцынскія прэпараты і медыцынскае абсталяванне купіць не можам. Людзі паміраюць. Гэта генацыд з іх боку. Яны ўбачылі, што праз Арменію, праз Грузію, праз Узбекістан пайшоў імпарт тавараў — закрываюць там. Памрыце тут [у Беларусі], памрыце! Не будзе тут медыцынскіх прэпаратаў! Не будуць жанчыны бяспечна нараджаць! Гэта генацыд! Калі ў цябе ёсць праблемы з ўладай, разбірайся з уладай! Народ тут да чаго? — абураецца муж Наталлі Эйсмант у перадачы "Клуб рэдактараў". Іншыя госці праграмы актыўна падтакваюць Эйсманту.

Аднак да кіраўніка "Белтэлерадыёкампаніі" ёсць пытанні. Па-першае, чаму беларусы павінны паміраць, калі чыноўнікі рэгулярна рапартуюць пра поспехі імпартазамяшчэння? Па-другое, чаму Эйсмант хлусіць гледачам беларускага тэлебачання?

Еўрарадыё распавядае, чаму словы Эйсманта — чарговы фэйк.

 

Пастаўкі растуць з 2016 года

Паводле звестак Еўрастата, Беларусь штогод павялічвае выдаткі на еўрапейскую фармпрадукцыю:

“Умрите здесь!”. Как глава госТВ врёт, что Запад не продаёт Беларуси лекарства
Колькі Беларусь траціць на фармпрадукты з Еўропы па гадах / Еўрарадыё

Рост назіраецца і пасля пратэстаў у 2020 годзе, і пасля пасадкі самалёта Ryanair, і пасля пачатку міграцыйнага крызісу і нават пасля пачатку вайны ва Украіне. Тая ж тэндэнцыя працягваецца ў 2023 годзе. Калі ў 2022 годзе Беларусь выдаткавала на фармпрадукцыю з Еўропы 461,3 млн еўра, то за першае паўгоддзе 2023 года — 231,7 млн еўра. Гэта значыць крыху больш, чым палову сумы 2022 года.

Пастаўкі таксама растуць, калі вымяраць іх у тонах:

“Умрите здесь!”. Как глава госТВ врёт, что Запад не продаёт Беларуси лекарства
У 2022 годзе Беларусь купіла столькі ж тон фармпрадуктаў у Еўропе, колькі і ў 2019 годзе / Еўрарадыё

Не лічачы 2020 года, калі лекаў трэба было больш праз эпідэмію каранавірусу, Беларусь з 2016 года штогод закупляе 4,4-5,3 тысяч тон еўрапейскіх прэпаратаў. За першае паўгоддзе 2023 года ўжо набыта 2,1 тысячы тон.

Гэта зусім не падобна на "не можам купіць" і "генацыд", пра які кажа Эйсмант. Абвяргае словы Эйсманта і афіцыйная пазіцыя Міністэрства аховы здароўя. У чэрвені 2022 года міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў, што разрыў лагістычных ланцужкоў праз санкцыі "не з'яўляецца бясследным", але перабояў з пастаўкамі імпартных лекаў няма.

“Умрите здесь!”. Как глава госТВ врёт, что Запад не продаёт Беларуси лекарства
Зарэгістраваны ў Беларусі тамаксіфен / rceth.by

Тым часам беларускія чыноўнікі самі могуць ствараць праблемы з лекамі. Напрыклад, у выпадку з прэпаратамі для хворых на гепатыт С. Як высветліла Еўрарадыё, Міністэрства аховы здароўя закупляе не столькі лекаў, колькі трэба людзям, а столькі, колькі напісана ў планах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі