Памёр дзясяты чэмпіён свету па шахматах Барыс Спаскі

Барыс Спаскі

Барыс Спаскі / ТАСС

Памёр дзясяты чэмпіён свету па шахматах Барыс Спаскі. Яму было 88 гадоў.

Спаскі стаў чэмпіёнам свету ў 1969 годзе, калі абыграў яшчэ аднаго савецкага шахматыста Тыграна Петрасяна.

У 1976 годзе Барыс Спаскі эміграваў у Францыю. Ён працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да канца 1980-х гадоў.

У 2012 годзе Спаскі вярнуўся ў Расію. Ён быў найстарэйшым сярод жывых чэмпіёнаў свету па шахматах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.