Памёр грамадзкі дзеяч і публіцыст Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель / zbsb.org
3 снежня памёр Вітаўт Кіпель, самы знакаміты і выбітны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША. Пра гэта піша "Наша Ніва". Яму было 95 гадоў.
Вітаўт Кіпель шмат гадоў быў старшынёй Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Таксама у 1997 годзе яго абралі ў склад Прэзідыума Рады БНР.
Вітаўт Кіпель напісаў шмат бібліяграфічных даведнікаў, артыкулаў па беларусазнаўстве для амерыканскіх энцыклапедый. Акрамя таго, ён аўтар кнігі “Жыць і дзеіць” пра захаванне нацыянальнай самасвядомасці ў няпростых умовах ХХ стагоддзя.
Дзякуючы яму 1974 годзе Беларусь упершыню наведаў прэзідэнт ЗША, на той момант Рычард Ніксан. Вітаўт Кіпель сустрэўся з ім, распавёў пра нашу краіну і запрасіў з’ездзіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.