Парашэнка гатовы падпісаць асацыяцыю з ЕС адразу пасля інаўгурацыі

"Імкненне да еўраінтэграцыі мы абаранялі на Майдане, менавіта таму я гатовы падпісаць эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі і ўвесці зону свабоднага гандлю з ЕС адразу пасля інаўгурацыі", — перадае censor.net.ua словы Парашэнкі.



Гэтую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнцам Фішэрам. Тым самым Парашэнка абверг чуткі, быццам ён хоча адтэрмінаваць падпісанне пагаднення.



4 чэрвеня кіраўнік Еўрапейскага савета Герман ван Рампей заявіў, што ЕС і Украіна падпішуць эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі самае позняе 27 чэрвеня.



Фота — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі