Парашэнка распусціў Вярхоўную Раду Украіны
Пра гэта ўвечары 25 жніўня ён паведаміў у твітары.
"Дарагія суайчыннікі! Я вырашыў датэрмінова прыпыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады сёмага склікання", — напісаў украінскі прэзідэнт.
Роспуск парламента чакаўся ўжо працяглы час. Як вядома, падставай для такога рашэння стала немагчымасць Рады стварыць новую кааліцыю. Парламенцкія выбары ва Украіне пройдуць 26 кастрычніка.
Нагадаем, у аўторак, 26 жніўня, Пятро Парашэнка наведае Мінск, дзе возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і ЕС.
Фота — AFP