Пётр Парашэнка: Мы будзем наступаць! (відэа)

Аднабаковае спыненне агню ўкраінскімі сілавікамі ў рамках "мірнага плана Парашэнкі" працягвалася з 20 чэрвеня да вечара 30-га. Тэрарысты атак не спынялі. Яны здзейснілі 108 нападаў, забілі 27 украінскіх вайскоўцаў, інфармуе УНІАН.


"Мы будзем наступаць і будзем вызваляць нашу зямлю. Непрацягненне рэжыму прыпынення агню — гэта наш адказ тэрарыстам, баевікам, марадзёрам, усім тым, хто здзекуецца над мірным насельніцтвам, хто паралізуе працу эканомікі рэгіёну, хто зрывае выплаты заробкаў, пенсій, стыпендый, хто падрывае чыгунку, руйнуе водаправоды, хто пазбавіў людзей нармальнага мірнага жыцця", — заявіў Пятро Парашэнка ў звароце да ўкраінскага народу.

Цалкам заяву Парашэнкі гл. тут.

Фота — АР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі