Пасля цюбінгавай у Гродне закрылі і лыжную трасу

Лыжная траса ў гродзенскіх Каробчыцах

Лыжная траса ў гродзенскіх Каробчыцах / grodnonews.by

У гарналыжным комплексе ў гродзенскіх Каробчыцах закрылі і лыжную трасу. Раней там закрылі абсталяваную цюбінгавую трасу.

Трасу для лыж і сноўбордаў адкрылі 21 лютага, а ўжо 22-га яна зачынілася, заўважыла выданне hrodna.life. У Інстаграм-акаўнце комплексу "Каробчыцкі Алімп" напісалі, што паламаўся пад'ёмнік. А без пад'ёмніка, як выявілася, катацца немагчыма. Пра аднаўленне працы адміністрацыя абяцала паведаміць асобна, але пакуль што такіх абвестак няма.

Каментатары ў сацсетках іранізуюць: "Графік працы 2 праз 363? І так з году ў год".

Раней паведамлялася пра закрыццё абсталяванай цюбінгавай трасы ў гэтым жа комплексе. Яна паспела папрацаваць менш за тыдзень. На другі дзень працы на трасе здарыўся няшчасны выпадак: пры сутыкненні цюбінгаў атрымала траўмы 10-гадовая дзяўчынка. Следчы камітэт пачаў праверку. А праз некалькі дзён трасу закрылі без тлумачэння прычын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі