Пасля візітаў у Кіеў і Маскву венгерскі прэм'ер Орбан прыляцеў у Пекін
Віктар Орбан у аэрапорце Пекіне
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан прыбыў у Пекін. Запланаваны перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Паводле слоў венгерскага боку, мэта гэтай паездкі — прадаўжэнне "мірнай місіі" па дыпламатычнаму ўрэгуляванню вайны ва Украіне. Раней Орбан наведаў Кіеў і Маскву.
У Кіеве — упершыню з пачатку вайны ва Украіне — Орбан пабываў 2 ліпеня. Там ён прапанаваў прэзідэнту краіны Уладзіміру Зяленскаму разгледзець магчымасць часовага спынення агню. А 5 ліпеня ён прыбыў з неабвешчаным візітам у Маскву. Пасля размовы з Уладзімірам Пуціным Орбан прыйшоў да высновы, што пазіцыі ўкраінскага і расійскага бакоў па спыненні вайны ва Украіне вельмі далёкія адна ад адной.
Нагадаем, Венгрыя з 1 ліпеня старшынюе ў Еўрасаюзе. Аднак кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Орбан "ніякім чынам не прадстаўляе ЕС" падчас гэтых сваіх паездак. Венгрыя займае асаблівую пазіцыю ў ЕС па вайне ва Украіне: Орбан блакіраваў дапамогу Кіеву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.