Пасля выпадку з выразанымі вачыма затрымалі трох распаўсюднікаў псіхатропаў (відэа)
Малады чалавек, якому ў Гомелі выразалі вочы прыяцелі пад кайфам, дагэтуль знаходзіцца ў лякарні.
Хлопец застанецца інвалідам, кажуць гомельскія праваахоўнікі. Няшчасны выпадак вывеў іх на трох наркагандляроў — яны затрыманыя, інфармуе tut.by.
Нагадаем, у гомельскім прыватным сектары маладыя людзі выразалі вочы свайму прыяцелю, парэзалі вушы, шчокі, нос. Уся кампанія ўжывала псіхатропы. Калі прыбылі міліцыянты, хлопец без вачэй, з адрэзанымі вухам і носам спяваў песні. Лекарам хуткай ён прапанаваў навучыць іх гуляць у покер.
Маладыя людзі ўжылі парашок, з якога робяцца так званыя маркі, як какаін — панюхалі. З-за "забойнай" дозы паводзілі сябе неадэкватна. Псіхатропнае рэчыва прынёс з сабой адзін з хлопцаў, які займаўся спайсамі, быў дробным дылерам.
Праз гэтага хлопца міліцыянты выйшлі на больш буйных наркадзялкоў і затрымалі трох. Усе яны жылі па суседстве — у прыватным сектары, дзе адбылася трагедыя. Інтэрнэт-крама, праз якую затрыманыя раней распаўсюджвалі наркотыкі, перастала працаваць.
Фота — obozrevatel.ua